Дзясяткі трактароў фактычна заблакавалі рух у цэнтры Брусэля. Бельгійскія фермеры, што прадукуюць малако, пратэстуюць супраць нізкіх коштаў на сваю прадукцыю. Фермеры гавораць, што ўсталяваныя кошты на малако не дазваляюць ім пакрыць выдаткі на вытворчасць. Да пратэсту бельгійскіх фермераў далучыліся іх калегі з Францыі, Нямеччыны, Нідэрландаў і Люксембургу.