Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Слуцкі збройны чын», дак. фільм

Паэтычны вобраз Слуцкага Збройнага Чыну -- антыбальшавіцкага паўстання -- і спробы ўтварэння войска БНР -- у дакументальным фільме «Слуцкі збройны чын». У фільме паказваюцца падзеі лістапада-снежня 1920 г., постаці арганізатараў паўстання, большасць якіх сталі ахвярамі сталінізму, аднак некаторыя выбралі выгнанне і працягнулі барацьбу. Сярод іх -- Лявон Рыдлеўскі -- вучань Слуцкай гімназіі, які свядома далучыўся да паўстанцаў. Пасля задушэння паўстання ён апошні са свайго аддзелу перайшоў польскую мяжу. Пазней уступіў у французскую армію, удзельнічаў у саюзным дэсанце ў Нармандыі. Пасля вайны яго выбралі на пасаду віцэ-прэзідэнта Рады БНР. У фільме выкарыстоўваюцца фрагменты мастацкага фільму «На чорных лядах» паводле аповесці Васіля Быкава. Фільм знялі яшчэ перад выгнаннем вялікага пісьменніка. Вобраз ўдакладняюць таксама кадры з месца гістарычных падзеяў. Фільм багаты унікальнымі хронікамі і цытатамі з архіўных дакументаў. Гэта стварае ў гледача ўражанне прысутнасці, робіць яго сведкам легендарных падзеяў, знаёміць з іх удзельнікамі. Аднак перадусім глядач даведваецца, чаму случчакі ўзяліся за зброю і што баранілі. рэж. Сяргей Ісакаў, 2008 г., Беларусь
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]