Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Не такі страшны чорт?

Беларускія астролагі пераносяць канец свету. Паводле календара старажытнага індзейскага племені мая, апакаліпсіс нібыта мусіць адбыцца ўжо праз тры тыдні -- 21 снежня. Канец будзе, але не хутка -- кажуць беларускія прадказальнікі. ІГАР КІРУШЫН, АСТРОЛАГ: "Найбліжэйшы сур'ёзны канец свету наступіць праз 400 000 гадоў, які будзе суправаджацца сусветным патопам, і пасля якога надыдзе зусім іншая эпоха". Сваімі меркаваннямі пра магчымы канец свету ў беларускай рэдакцыі "Камсамольскай праўды" дзяліліся не толькі астролагі, але і прадстаўнікі традыцыйнай навукі. АЛЬГЕРД КУЗНЕЧЫК, ДЫРЭКТАР АБСЕРВАТОРЫІ БДУ: "Ніякага параду планетаў 21 снежня 2012 г. увогуле не будзе! Найбліжэйшым часам ніякіх пагрозаў для Зямлі не існуе. Адзіная разгляданая пагроза -- гэта 13 красавіка 2029 г., калі астэроід № 99 942 пройдзе каля Месяца і накіруецца да Зямлі". Праўда, імавернасць такога развіцця падзеяў -- усяго 0004 %. А імавернасць таго, што 21 снежня ў Менску адбудзецца канцэрт аматара рознай д'ябальшчыны Мэрліна Мэнсана, ужо амаль стоадсоткавая.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]