Будаўніцтва -- рухавік эканомікі. Але ў Беларусі гэты рухавік працуе на халастым ходзе. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Катэгарычна не задаволены тымі тэмпамі будаўніцтва жытла і ўвогуле будаўніцтва ў нашай краіне". Сёння Аляксандр Лукашэнка правёў нараду ў пытанні будаўніцтва жытла. Паводле яго, галоўная бяда ў тым, што кваліфікаваныя будаўнікі з'язджаюць з Беларусі. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "На 8 % зменшылася, у параўнанні з лепшымі часамі, колькасць будаўнікоў".