"Пачынаць трэба з таго, што будаваць дамы для сем'яў. Дамы, а не "кватэры-шпакоўні" і рабіць гэта за кошт развіцця прыгарадных тэрыторый. Я думаю, што развіццё будаўніцтва драўляных сямейных дамоў - гэта вельмі добрая справа. Трэба зыходзіць ад хрушчоўска-фінскай скіраванасці будаўніцтва, калі будуюцца панэльныя дамы. Гэта для краіны, дзе жыве 9 млн 400 тыс чалавек, дзе шмат леса і людзі могуць жыць прасторна, не патрэбна. Дайце людзям зямлю і магчымасць будавацца", - заклікае Леанід Заіка.