"Ва ўсім свеце склалася такая прапорцыя: сярэдні кошт квадратнага метра ў новым доме роўны сярэднемесячнаму заробку ў краіне. Калі мы цяпер яшчэ толькі хочам падыйсці да пяцісотдоларавага заробку, то пытанне і да прэзідэнта, і да будаўнікоў: пакажыце кватэры, у якіх квадратны метр каштуе $ 500, чаму ў нас даражэй за $ 1000, дзе гэтыя грошы?, - гаворыць Леанід Заіка. - Альбо іх чыноўнікі сабе кладуць у кішэні, альбо урад перашкаджае нармальнай канкурэнцыі, альбо будаўнікі вырашылі, што яны самыя адукаваныя і самыя эфектыўныя".