Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусы пра крызіс: Ёсць інтуіцыя, што будзе лепш

З якімі думкамі чакаюць зімы менчукі? Апытанне "Белсату". Пенсіянер: "Я лічу, што лепш не будзе. Шмат казалі па тэлебачанні, што ўсё добра, а насамрэч гэта не так. Кошты растуць -- гэта ўжо немагчыма зразумець, куды яны далей могуць расці. Я чуў, што кошты за праезд павялічацца ў два разы. Пенсіі невялікія, у параўнанні з сённяшнімі коштамі -- гэта нішто. Гэты аптымізм ужо надакучвае. Я вам кажу шчыра: нам, асабліва пенсіянерам, нічога добрага чакаць не трэба. Я асабіста да гэтага падрыхтаваўся. Я ўмею жыць адпаведна сродкам. Толькі чамусьці дзяржава гэтак не жыве". Дзяўчына: "З цяперашнім курсам долара цяжка што-небудзь прадбачыць. Я мяркую, што трэба будзе мацней зацягнуць паясы". Мужчына: "А што там рыхтавацца? Жылі -- і жыць будзем. Адназначна сітуацыя пагоршала, моцна пагоршала, аднак трэба жыць.Спадзяемся, што за пагаршэннем прыйдуць паляпшэнні. Я асабіста выжыву ў любым выпадку". Жанчына: "Нармальна ўсё, сітуацыя пад кантролем, няма прычыны хвалявацца. Так, падае курс -- але гэта не найгоршы варыянт". Юнак: "Мне здаецца, што будзе складаней, бо ва ўсім свеце складана. Спадзяюся, гэта апошняя зіма такая, а далей усё будзе добра". Жанчына: "А што тут меркаваць? Людзі самі ўсё ведаюць -- што кошты падняліся, а заробкі засталіся такія самыя. Зімою -- дай Бог выжыць". Пенсіянерка: "У мяне ёсць інтуіцыя, што будзе лепш. Я мяркую, што прэзідэнт прыйдзе да якой-небудзь высновы, і будзе паляпшэнне". belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]