Нават і без снегу першы дзень зімы асацыюецца з каляровымі зімовымі святамі. На Кастрычніцкай плошчы мантуюць беларускі цуд -- штучную яліну, якую ўжо восьмы год збіраюць з адмысловых канструкцыяў. Вырасці металічнае дрэва мае да 35 метраў. На ўпрыгожанне ж вітрынаў і вуліцаў у беларускай сталіцы выдаткуюць больш за два мільярды рублёў, і неўзабаве аздабленне мае распачацца. На галоўнай плошчы Еўразвязу -- у Бруселі -- з усталяваннем яліны не цягнулі. Толькі атрымалася бельгійская канструкцыя на 11 метраў ніжэйшая за нашую. Праўда, сучаснае футурыстычнае электроннае дрэва далёка не кожнаму мінаку падаецца дарэчным.