Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Дзень барацьбы супраць СНІДу

У 25-ты з ліку Дзень барацьбы са СНІДам ААН рапартуе пра заўважныя поспехі. У 25 краінах колькасць новых захворванняў скарацілася напалову. Беларусь не стаіць у гэтым шэрагу -- толькі за 10 месяцаў гэтага года выявілі 1046 новых выпадкаў заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека. Летась жа было 992. АЛЕГ ЯРОМІН, АСАЦЫЯЦЫЯ «БЕЛСЕЦЬ АНТЫСНІД»: "Не ўсе людзі правяраюцца на ВІЧ і ведаюць пра свой дыягназ. Калі, напрыклад, цяпер цяжарным жанчынам рэкамендуецца праходзіць абследаванне, і яны гэта робяць, то сярод агульнага насельніцтва гэтае культуры няма. І лічыцца, што ўтрая рэальная колькасць людзей вышэйшая, чымся афіцыйна зарэгістраваных". Агулам у нашай краіне, паводле звестак Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, колькасць хворых на ВІЧ перавысіла 14 тысячаў. Прычым апошнім часам СНІД рэгіструецца найчасцей не ў моладзі, а ў людзей ад 30 да 39 гадоў -- падкрэсліваюць у Міністэрстве аховы здароўя.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]