Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Агляд падзеяў замежжа

ЗАБАРОНА НА ГАНДАЛЬ Пентагон адмовіцца ад угодаў з кампаніяй «Рособоронэкспорт». Кангрэс ЗША ўхваліў адпаведную папраўку да бюджэту. Афіцыйная прычына -- падтрыманне Расеяй рэжыму сірыйскага прэзідэнта Башара аль-Асада. Кошт пытання -- амаль $ 400 млн. Менавіта столькі мелі каштаваць расейскія верталёты для аперацыі ЗША ў Афганістане. «Рособоронэкспорт» ужо раней трапляў пад дзеянне амерыканскіх санкцыяў, але потым бакі знаходзілі мову паразумення. КУВЕЙТ ГАЛАСУЕ Другія цягам года парламенцкія выбары праходзяць у Кувейце. На папярэдніх -- перамагла апазіцыя, але эмір распусціў такі заканадаўчы орган і прызначыў наступныя выбары. Да новага галасавання ён выдаў дэкрэт, паводле якога выбарнік мае права галасаваць толькі за аднаго кандыдата, а не за чатырох, як было раней. Дакумент, на думку апазіцыі, парушае канстытуцыю і выгодны ўрадавым сілам. Напярэдадні ў сталіцы краіны на дэманстрацыю пратэсту выйшлі дзясяткі тысяч чалавек. Яны заклікалі да байкоту выбараў і адмены дэкрэту эміра аб зменах у выбарчым заканадаўстве. ДА ЗАПУСКУ ГАТОВАЯ Паўночная Карэя гатовая запусціць ракету вялікай дальнасці. Выпрабаванні маюць прайсці з 10-га да 22 снежня. Гэта другая спроба запуску аб'екту з моманту прыходу да ўлады Кім Чэн Уна. У Пхеньяне ізноў цвердзяць, што падымаюць у неба спадарожнік. Захад, аднак, не дае гэтаму веры і лічыць выпрабаванні схаваным тэставаннем тэхналогіі запуску боегаловак, што рабіць Пхеньяну забараняе рэзалюцыя ААН. Сур'ёзнаю правакацыяй анансаваны пад'ём ракеты <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]