Адукаваны, сярэдняга ўзросту, гандлюе замежнымі таварамі, утрымлівае сябе ды прынамсі яшчэ некалькі чалавек, разлічвае найперш на самога сябе і гатовы адстойваць уласныя правы. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Перспектыва» склала і прэзентавала сёння партрэт сучаснага айчыннага індывідуальнага прадпрымальніка.