Сяргей Дарафееў -- сярод пераможцаў XII украінскай прэміі «Тэлетрыумф». Вядоўца суботняй праграмы «Партрэты з Сяргеем Дарафеевым», а таксама штодзённай вечаровай праграмы «Час. Падсумаванне дня» на ўкраінскім «5 канале» атрымаў перамогу ў намінацыі «Інтэрв'юер». Ва Украіну Сяргей Дарафееў з'ехаў пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў. У наўпроставым эфіры ток-шоу «Выбар», вядоўцам якога ён быў, Дарафееў задаў кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай некалькі непрыемных пытанняў. У выніку тая спехам пакінула студыю. Пасля гэтага незадавальненне Дарафеевым выказаў Аляксандр Лукашэнка. Неўзабаве журналіста з ОНТ звольнілі, а праз некаторы час ён стаў працаваць на ўкраінскім тэлебачанні. Алесь Яшчанка, «Аб'ектыў»