Эканоміка важнейшая. У гэтым пытанні чыноўнікі могуць нават супярэчыць кіраўніку краіны. Уладзімір Дражын, беларускі амбасадар у Вільні, падчас прэсавай канферэнцыі, прымеркаванай да 20-годдзя дыпламатычных адносінаў паміж Літвою ды Беларуссю, заявіў, што дыверсіфікаваць плынь грузаў з балтыйскіх партоў у расейскія Менск пакуль не збіраецца. УЛАДЗІМІР ДРАЖЫН, БЕЛАРУСКІ ПАСОЛ У ЛІТВЕ: "Менавіта рынак вызначае сёння выбар кірунку руху грузаў і тавараў. І на гэтым рынку вызначальныя -- якасць і кошт паслуг. Сёння літоўская дзяржава працуе ў гэтым плане вельмі эфектыўна".