Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гендарныя праблемы

У беларускім заканадаўстве па-ранейшаму няма дастатковых механізмаў, якія б дазволілі прадстаўніцам прыгожага полу адчуваць сябе годна і бяспечна. Гэтак лічаць сябры шэрагу дэмакратычных партыяў і арганізацыяў, якія сёння падпісалі мемарандум аб супрацы ў рэалізацыі Нацыянальнай гендарнай платформы. АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, АБ'ЯДНАНАЯ ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАРТЫЯ: "Я вымушаны сцвердзіць, што жанчыну ў Беларусі дыскрымінуюць у палітычнай, эканамічнай ды сацыяльнай сферах". Сярод падпісантаў, між іншых, Аб'яднаная грамадзянская партыя, партыя левых "Справядлівы свет", Беларуская хрысціянская дэмакратыя, а таксама кампанія "Гавары праўду!" і рух "За свабоду". ЮРАСЬ ГУБАРЭВІЧ, РУХ «ЗА СВАБОДУ»: "Гендарная платформа -- гэта, перш за ўсё, кіраванне да дзеянняў. Там сабраныя прапановы з розных кірункаў, як дамагацца выраўнання тых няроўнасцяў, якія існуюць у нашым грамадстве. Гэта прапановы заканадаўчых зменаў дзеля ўмацавання ролі жанчыны ў грамадстве". Што неабходна змяніць? Адзін з першых крокаў, паводле аўтараў праекту, -- гэта прыняць Закон аб гендарнай роўнасці. У нашай краіне па-ранейшаму няма крытэрыяў дыскрымінацыі паводле палавых прыкметаў. Наступствы такой сітуацыі відавочныя ў розных сферах. Гэтак, жанчыны часта вымушаныя выконваць такую ж або і цяжэйшую, што і мужчыны працу. Аднак заробкі некаторых працаўніц складаюць 70 % ад мужчынскай стаўкі. Больш за палову жаночай часткі насельніцтва Беларусі не мае грошай на самыя элементарныя жыццёвыя патрэбы, кабеты вымушаныя працаваць на <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]