Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Нацыяналізуюць усіх!

Кандытарскія фабрыкі нацыяналізавалі. Цяпер прыспеў час усіх іншых. Сёння Камітэт маёмасці падрыхтаваў указ прэзідэнта, які ўвядзе інстытут упаўнаважаных прадстаўнікоў дзяржавы на тых акцыянерных таварыствах, дзе адсутнічае доля дзяржавы. Яшчэ напрыканцы кастрычніка гэтага патрабаваў асабіста Лукашэнка. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Калі ў нас ёсць буйныя прадпрыемствы, у якіх мы мусім трымаць руку на пульсе, давайце прымаць рашэнне і, калі ў нас ёсць, уводзіць такіх моцных назіральнікаў, папросту кажучы, ад дзяржавы, якія прынясуць карысць". Але ці будзе тая карысць? Незалежныя эксперты ў гэтым сумняюцца. АНТОН БОЛТАЧКА, ЛІБЕРАЛЬНЫ КЛУБ: "Па інвестыцыях, па інвестыцыйным клімаце гэта, вядома ж, здзейсніць пэўны ўдар. Але трэба разумець, што такім чынам нашыя ўлады спрабуюць развязаць пытанне мінарытарных акцыянераў". І менавіта гэтым тлумачылі сёння неабходнасць указу чыноўнікі. ДЗЯРЖКАМІТЭТ МАЁМАСЦІ: "Упаўнаважаны будзе абараняць правы мінарытарных акцыянераў, нашых грамадзянаў". Мінарытарныя акцыянеры, у большасці выпадкаў, -- гэта былыя ці дзейныя працаўнікі прадпрыемства, якія валодаюць невялікімі пакетамі акцыяў. І іхныя правы часцяком сапраўды парушаюцца. Адзін з апошніх прыкладаў -- набыццё сеткай "Еўраопт" універсаму "Нарач" у Менску. Як кажуць эксперты, раз'яднаныя пакеты акцыяў гэтага прадпрыемства былі выкупленыя па значна ніжэйшым за рынкавы кошце.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]