МЫТНІКАЎ ПАЧЫСЦІЛІ Найбуйнейшую карупцыйную справу ў гісторыі літоўскай мытні раскрылі спецслужбы нашай прыбалцкай суседкі. Праваахоўнікі затрымалі 21 супрацоўніка пункта мытнага кантролю "Мядзінінкай", што знаходзіцца на беларуска-літоўскай мяжы - на кірунку Менск-Вільня. Усім фігурантам справы прад'яўленыя абвінавачанні ў хабарніцтве ды злоўжыванні службовым становішчам. САМАГУБСТВА АМБАСАДАРА Прадстаўнік Сербіі пры НАТА Браніслаў Мілінковіч скончыў жыццё самагубствам у брусэльскім аэрапорце скочыўшы з 8 метровай вышыні. Інцыдэнт адбыўся ў ноч на аўторак, аднак прэссе стала пра яго вядома толькі цяпер. Мілінковіч і іншыя супрацоўнікі ведамства чакалі на прылёт замежных дыпламатаў, што мусілі ўдзельнічаць ў перамовах з НАТА. Пасля таго як дэлегацыя прыбыла, яны накіраваліся на паркоўку дзе Мілінковіч падышоў да агароджы, пералез праз яе і саскочыў уніз. 52-гадовы амбасадар памёр на месцы. Матывы самагубства высвятляюцца. СУПРАЦСТАЯННЕ ПРАЦЯГВАЕЦЦА Прэзідэнт Егіпта Махамед Мурсі вярнуўся ў свой палац пасля таго як напярэдадні быў змушаны быў пакінуць яго ў надзвычайным рэжыме. Учора ўвечары тысячы маніфестантаў атачылі рэзідэнцыю кіраўшніка краіны ды здолелі прарвацца на яе тэрыторыю. Картэж Мурсі з цяжкасцю прабіўся праз натоўп. Апазіцыя працягвае пратэставаць супраць надання прэзідэнту надзвычайных паўнамоцтваў.