Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гвалтоўнае высяленне

Сапраўды, такога яшчэ не было: хаты, гаспадарчыя пабудовы і сады руйнуюць і спальваюць на вачах гаспадароў. Жыхароў вёскі Паўлавічы, якая цяпер уваходзіць у межы Віцебску, у наўпроставым сэнсе высяляюць на мароз. На думку віцебскага праваабаронцы Валера Шчукіна, гэта супярэчыць закону. ВАЛЕР ШЧУКІН, ПРАВААБАРОНЦА "Калі вёску высяляюць, павінна быць адпаведнае рашэнне суда, і займацца гэтым павінны судовы выканаўца. А калі высяленнем займаюцца прадстаўнікі выканкама, гэта ад самага пачатку незаконна". У Паўлавічах замест судовага выканаўцы -- прадстаўнікі Першамайскай раённай адміністрацыі Віцебску з міліцыяй. Яны кажуць, што вёску меліся знесці яшчэ ў 1992 годзе -- пад будоўлю новай ЦЭЦ, і што жыхары паселішча ўжо 20 гадоў жывуць тут незаконна, бо афіцыйна зямельныя надзелы на (й)іх не аформленыя.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]