П'яных кіроўцаў чакае павелічэнне штрафаў і канфіскацыя аўтаў. ДАІ заяўляе, што падрыхтавала адпаведныя папраўкі ў закон. Цяпер праект дакументу праходзіць працэдуру ўзгаднення. Шэраг дзяржаўных органаў прапанаваў зрабіць адказнасць за кіраванне аўтам у нецвярозым стане больш жорсткаю, у тым ліку, павысіць штрафы за адміністратыўныя парушэнні, а паводле крымінальных артыкулаў -- узмацніць суворасць спагнання.