У Новай Зеландыі трох сабак навучылі... кіраваць аўтамабілем. belsat.eu Рыхтаванне чатырохлапых кіроўцаў распачалося ў верасні. Спачатку былі «сімулятары» -- імітатары падважніка пераключэнняў хуткасці ды стырна. А калі сабакі авалодалі гэтаю навукаю, прыйшоў час і на сапраўдную практыку! Трох сабак навучылі кіраваць аўтамабілем для таго, каб засведчыць перад людзьмі іхны інтэлект і здольнасці. Навучанне адбываецца ў межах адмысловай праграмы, якая мае на мэце заахвоціць як мага шырэйшыя колы грамадства ратаваць бадзяжных сабак з прытулкаў, даючы ім новы дом.