Што ёсьць сапраўднымі каштоўнасьцямі для кіраўнікоў краіны і ўрадоўцаў? Чаму чым бяднейшая краіна, тым даражэйшы гадзіньнік у яе прэзыдэнта? За колькі ня сорамна купляць гадзіньнікі кіраўнікам Беларусі? Чаму гадзіньнік Міхаіла Мясьніковіча ў 185 разоў даражэйшы за гадзіньнік прэзыдэнта ЗША? Чым адрозьніваюцца самалёты Лукашэнкі, Качыньскага і Саакашвілі? Чаму Натальля Пяткевіч купляе калье ад Шанэль, а Мішэль Абама сукенкі за 50 даляраў ад H&M? Гэта на «Свабодзе бяз гальштукаў» абмяркуюць Ганна Соўсь, Вячаслаў Ракіцкі і Сяргей Навумчык. 6 сьнежня 2012. Дыскусія ў жывым эфіры.