Дзень правоў чалавека адзначаецца сёння па ўсім свеце. У Беларусі, краіне -- заснавальніцы Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, абараніць іх амаль немагчыма, упэўненыя праваабаронцы. Таму сёння яны сабраліся не за святочным, а за круглым сталом. Не столькі каб віншаваць адзін аднаго, колькі вызначыць кірункі будучай працы.