У Мінску адкрылася выстава World Press Photo. Выстава World Press Photo - сусветнага конкурсу прэсавай фатаграфіі - штогод праходзіць амаль у ста гарадах розных краін. У Беларусі ж лепшыя фотаздымкі з усяго света экспануюцца ўпершыню. На адкрыццё выставы ў Мінск прыехаў адзін з лаўрэатаў World Press Photo Аляксандр Гронскі. Пабачыць 158 здымкаў з ліку пераможцаў конкурсу можна ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" бліжэйшыя два тыдні -- з 11 да 24 снежня.