2011 год. Судовы працэс у справе тэракту ў менскім метро. Прысутныя ў зале маюць больш пытанняў, чымся адказаў. Асабліва шмат іх задаваў Аляксандр Круты, прадстаўнік уласнай дачкі, якая моцна пацярпела ад выбуху ў метро. На шосты дзень працэсу Аляксандр Круты затрыманы.