Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Агляд падзеяў замежжа

АСАД НЕ ЛЕГАЛЬНЫ Ў ЗША Прэзідэнт Злучаных Штатаў Барак Оўбама прызнаў сірыйскую апазіцыю адзінаю легальнай уладаю гэтай краіны. Кіраўнік Белага Дому адзначыў, што апазіцыя пасля фармавання кааліцыі -- дастаткова магутная і рэпрэзентатыўная сіла. На сёння сірыйскую апазіцыю прызналі Еўразвяз, Турцыя і шэраг арабскіх дзяржаваў. Расея ж ужо асудзіла рашэнне ЗША. Міністр замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што яно супярэчыць жэнеўскім дамоўленасцям і сведчыць пра гатовасць Вашынгтону спрыяць узброенай перамозе нацыянальнай апазіцыйнай кааліцыі. Аднак у Белым Доме заяўляюць, што пакуль не збіраюцца пастаўляць зброю праціўнікам рэжыму Башара аль-Асада. ЖЫВЫ І БУДЗЕ ЖЫЦЬ Уга Чавэс ачуньвае пасля анкалагічнай аперацыі, якую яму зрабілі на Кубе. Віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Нікаляс Мадура паведаміў, што кіраўніка краіны аперавалі цягам шасці гадзінаў, і ўсё прайшло паспяхова. Мадура таксама заклікаў грамадзянаў краіны маліцца за прэзідэнта, бо наперадзе ў яго -- доўгі перыяд рэабілітацыі. Напярэдадні аперацыі 58-гадовы Уга Чавэс упершыню загаварыў пра свайго пераемніка і падкрэсліў, што ў выпадку чаго ягоную пасаду зойме якраз віцэ-прэзідэнт Мадура. За апошнія паўтара года гэта чацвёртая аперацыя, якую перанёс Чавэс. Сёлета ў кастрычніку яго пераабралі прэзідэнтам на чарговыя шэсць гадоў, пасля таго як Чавэс заявіў, што цалкам выздаравеў.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]