Прадказанне пераломных гадоў, барацьба з карупцыяй, абяцанне дэмакратыі ды... стомленасць ці боль на твары. Уладзімір Пуцін сёння дзевяты раз у якасці прэзідэнта агучыў сваё штогадовае пасланне Федэральнаму сходу. Падчас выступу, які працягваўся паўтары гадзіны, трыбуну кіраўнік РФ выкарыстоўваў у якасці апоры. Пра тое ж, дзе Расея будзе шукаць апоры ў міжнароднай сферы, крамлёўскі лідар разважаў няшмат. Як і ўвогуле няшмат увагі надаў партнёрам з гэтак званага блізкага замежжа. Больш сказана было нават пра ролю, якую мае адыгрываць там расейская мова і адукацыя.