Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Змены ў выплатах на дзяцей

Увага, бацькоў чакаюць змены з выплатамі дапамог на дзяцей. Сёння адпаведны законапраект прыняла Палата прадстаўнікоў. І калі ён хутка пройдзе ўсе працэдуры, новаўвядзенні могуць набыць моц ужо з пачатку наступнага года. Дакумент скіраваны на новы спосаб разліку дапамог на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў. Зыходзячы з сярэднемесячнае зарплаты па краіне, а таксама колькасці дзяцей у сям'і, дапамогі маюць скласці 35 % сярэднямесячнага заробку на першае дзіця; 40 % на другое і наступных; 45 % на дзіця-інваліда. Змены датычаць таксама прызначэння надбавак да дапамог на дзяцей, старэйшых за 3 гады. Грошы атрымаюць выключна сацыяльна не забяспечаныя сем'і. Адменяць выплаты надбавак на дзяцей, народжаных па-за шлюбам; тых, што выхоўваюцца адным з бацькоў; тады, калі адзін з бацькоў ухіляецца ад выплатаў аліментаў; ды на дзяцей вайскоўцаў тэрміновае службы.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]