Час ідзе, а Масква ўсё ніяк не можа вызначыцца, колькі ж нафты вылучыць Беларусі налета. Чарговыя надзеі ўскладаліся на сённяшняе паседжанне Савету Міністраў саюзнай дзяржавы. Аднак нафтавае пытанне гэтак і не здолелі вырашыць нават прэм'еры Мясніковіч і Мядзведзеў. На думку экспертаў, перамовы могуць зацягнуцца, і да развязання праблемы, верагодна, далучацца першыя асобы дзяржаваў.