Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Максім Жбанкоў пра кінафестываль "Bulbamovie"

Максім Жбанкоў: Гэта рэанімацыя беларускага кіно Культуролаг і кінааналітык -- пра кінафестываль "Bulbamovie", які прайшоў у Варшаве 22--23 кастрычніка пры падтрыманні тэлеканалу "Белсат". "Беларускае кіно ў тэрмінах "Оскараў" ацэньваць цяжка", -- гаворыць Максім Жбанкоў, маючы на ўвазе камерцыйнасць стужак, затое адзначае, што ў ім ёсць "адчуванне творчага працэсу". "Гэта фактычна рэанімацыя беларускага кіно, ягоны зварот да патэнцыйнага чытача", -- ацэньвае суразмоўца прэзентаваныя на фестывалі творы. У праграму ўвайшлі як фільмы заслужаных майстроў: Андрэя Кудзіненкі ды Галіны Адамовіч, гэтак і малабюджэтныя творы рэжысёраў-пачаткоўцаў, а таксама дакументальныя стужкі "Белсату". Усё гэтае кіно -- незалежнае, або гэтак званае "офавае". Побач з імі на фестывалі была паказаная і прадукцыя "Беларусьфільму". Паводле арганізатара "Bulbamovie" Януша Гаўрылюка, падзея не прайшла незаўважанаю польскімі медыямі, а гэта дае спадзеў, што наступны фестываль збярэ яшчэ больш гледачоў. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]