2013 год -- год Змяі паводле кітайскага каляндара. А таму час на прадказанні, найлепш -- ад змяі ва ўласнай асобе. Гаспадар наступнага года завітаў у прэс-цэнтр выдання "Камсамольская праўда". Тут двухметровы прыгажун-удаў Фараон выбраў жартаўлівыя прагнозы на будучы год, што падрыхтавалі журналісты газеты. ПРАГНОЗЫ: "Поспехі ў беларускім кіно будуць такія значныя, што беларускія фільмы атрымаюць адразу некалькі "Оскараў". А ўраджай бульбы будзе такі вялікі, што мы будзем абменьваць яе на нафту і газ". Але на адным прагнозе удаў не спыніўся і зацікавіўся яшчэ іншымі. ПРАГНОЗЫ: "Пад'ём у эканоміцы будзе такі, што паглядзець на беларускі эканамічны цуд прыедуць навукоўцы з усяго свету. І поспехі БАТЭ будуць такія грандыёзныя, што ў барысаўскую каманду прыедуць гуляць Руналду і Мэсі".