АЛЬ-АСАД У АДЧАІ? Башар аль-Асад ужыў ракеты. Пра тое, што прэзідэнт Сірыі выкарыстаў у барацьбе з паўстанцамі ракеты блізкага радыусу, журналістам на ўмове ананімнасці паведамілі афіцыйныя прадстаўнікі НАТО і ЗША. Паводле іх, ракеты тыпу "Скад" абстрэльваюць пазіцыі паўстанцаў на поўначы. А стартуюць яны з прадмесця Дамаску, дзе застаюцца асноўныя сілы сірыйскага рэжыму. Прэс-сакратар Белага дому Джэй Карні назваў старт ракетаў крокам адчаю з боку Башара аль-Асада. УРАД ЛІТВЫ СФАРМАВАНЫ Прынялі прысягу і афіцыйна заступілі на свае пасады чальцы новага ўраду Літвы. Напярэдадні прэзідэнт Даля Грыбаўскайце падпісала дэкрэт аб прызначэнні апошніх двух міністраў -- сацыяльнай аховы ды навукі і асветы. Кіраўніком ураду будзе зацверджаны раней сацыял-дэмакрат Альгірдас Буткявічус. А міністрам замежных справаў з сённяшняга дня стаў Лінас Лінкявічус, раней -- амбасадар Літвы ў Беларусі. Кіроўную кааліцыю літоўскага ўраду складаюць чатыры партыі: сацыял-дэмакратычная, Партыя працы, правацэнтрысцкая партыя "Парадак і справядлівасць" і Выбарчая акцыя палякаў Літвы. НОВЫЯ ПАЎНАМОЦТВЫ ЕЦБ Еўрапейскі Цэнтральны банк возьме пад свой кантроль асноўныя банкі краінаў-чальцоў зоны еўра. Такое рашэнне прынялі міністры фінансаў Еўразвязу падчас перамоваў, якія працягваліся 14 гадзінаў. З 2014 г. Еўрапейскі Цэнтрабанк будзе непасрэдна кантраляваць дзейнасць 150 буйнейшых банкаў зоны еўра, а таксама зможа ўмешвацца ў працу іншых банкаў пры першых прыкметах фінансавых праблемаў. ЖАН-КЛЁД ЮНКЕР <b>...</b>