Крымінальную справу на буйнога чыноўніка Міністэрства надзвычайных сітуацыяў распачаў Следчы камітэт. Кіраўніка нагляду за бяспекаю ў прамысловасці Віктара Бароўскага падазраюць у злоўжыванні ўладаю ад моманту ягонага прызначэння на пасаду. А менавіта -- у выкарыстанні службовай тэхнікі ды працы падначаленых для пабудовы катэджу ў вёсцы Грудок Смалявіцкага раёну. Бароўскі ўзначальваў Дзяржпрамнагляд пяць гадоў, і быў адным з самых уплывовых чыноўнікаў у міністэрстве. Без нагляду гэтага ведамства не абыходзіцца практычна ніводная будоўля ў Беларусі. Марцін Ярскі, "Аб'ектыў"