Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лівійцы стаяць у чарзе, каб паглядзець на цела Кадафі

Паводле мусульманскай традыцыі, цела трэба пахаваць як мага хутчэй. Аднак яшчэ ўчора ўвечары да будынку, куды перанеслі забітага ў чацвер дыктара, не змяншалася чарга. Цела захоўваецца ў Місраце. Тым часам Нацыянальная пераходная рада (НПР) абвесціла пра вызваленне краіны. Звесткі адносна смерці Муамара Кадафі падчас штурму Сырту, ягонага апошняга прыстанішча, дагэтуль супярэчлівыя. Лідары НПР заявілі, што дыктатар загінуў у часе перастрэлкі. Паводле іншых крыніцаў, былога дыктатара застрэлілі пасля затрымання. Разам з ім загінуў ягоны сын Мутасім. Такім чынам, трое дзяцей былога кіраўніка Лівіі памерлі, чацвёра застаюцца за межамі краіны, лёс яшчэ аднаго сына, Саіфа аль-Іслама, невядомы. Арганізацыя Аб'яднаных Нацыяў і "Міжнародная амністыя" заклікаюць расследаваць абставіны смерці дыктатара. Тым часам сайт Муамара Кадафі апублікаваў тастамент дыктатара. Як паведамляе bbc.co.uk, дакумент адрасаваны тром ягоным сынам, адзін з якіх памёр, другі быў захоплены паўстанцамі, а трэцяму ўдалося збегчы з Сырту. Ва ўступе да ліста былы лівійскі дыктатар прысягае, што "няма іншага Бога, акрамя Алаха, і Мухамед ёсць прарокам ягоным". Пасля вызнання веры ён выказвае надзею, што "памрэ як мусульманін". "Калі мяне заб'юць, я хачу быць пахаваны паводле мусульманскага звычаю, у адзенні, якое было на мне ў момант смерці ды з нямытым целам на могілках у Сырце, побач з маімі роднымі ды блізкімі". Далей Кадафі просіць, каб пасля ягонай смерці добра ставіліся да ягонай сям'і, асабліва жанчын <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]