Таваразварот паміж Беларуссю і Польшчаю зніжаецца. За дзевяць месяцаў падзенне склала 6 %. Сёння прадстаўнікі заходняй суседкі падсумавалі ў Менску вынікі эканамічнай супрацы паміж нашымі краінамі. ВЕСЛАЎ ПАКЛАДЭК, АМБАСАДА ПОЛЬШЧЫ Ў БЕЛАРУСІ: "Патэнцыял, які існуе паміж нашымі краінамі, мы ацэньваем як значна большы. Мы думаем, што гэта таваразварот каля 6 мільярдаў". Пакуль жа найбольшы ён быў у 2008 г., калі склаў амаль 3 мільярды долараў. Прычыну прадстаўнікі Польшчы бачаць у фінансавых праблемах і адміністратыўных абмежаваннях у Беларусі. Адпужвае патэнцыйных інвестараў і палітычная нестабільнасць.