Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Восеньскія канкурсанты

Сёлетняя «Бардаўская восень» сабрала вакол сябе канкурсантаў самага рознага ўзроўню. ПАЛІНА РЭСПУБЛІКА, КАНКУРСАНТКА ФЕСТЫВАЛЮ: «Песні -- яны прыходзяць аднекуль звыш да мяне, і я спяваю тое, што мне прыйшло. Мне вельмі падабаецца, калі я спяваю, і хваля эмоцыяў -- яна ідзе ад мяне да маіх слухачоў». Гэтая хваля эмоцыяў прыйшлася даспадобы не толькі слухачам, але і журы фестывалю, што праходзіў адразу на шасці пляцоўках Беласточчыны. МІХАЛ АНЕМПАДЫСТАЎ, СЯБРА ЖУРЫ: «Гран-пры -- гэтую ўзнагароду прэзідэнта Беластоку -- атрымала Паліна Рэспубліка». Дзяўчына, што вучыцца ў Акадэміі мастацтваў, захапіла журы і публіку сваім прафесійным выкананнем. Другое месца і прыз ад радыё «Рацыя» атрымаў гурт «Тэмпера». УЛАДЗЬ ЛЯНКЕВІЧ, ГУРТ «ТЭМПЕРА»: «Гэта рэальна наш першы выступ публічны. Да гэтага мы трошкі выступалі, але тое былі камерныя маленькія аўдыторыі. Па вялікім рахунку, тое, што мы прэзентавалі на «Бардаўскай восені», мы адмыслова падрыхтавалі для фэсту. Хоць, безумоўна, мы не будзем на гэтым спыняцца, і гэта будзе пункт адліку для далейшай творчасці». Акурат пошук і адкрыццё таленавітай моладзі, якая толькі пачынае свой творчы шлях, былі галоўнаю мэтаю васямнаццатага ўжо фестывалю. МІХАЛ СТЭПАНЮК, АРГАНІЗАТАР ФЕСТЫВАЛЮ: «Людзі, якія з'яўляюцца на «Бардаўскай восені» ў якасці выступоўцаў на конкурсе, -- пазней можна іх ставіць на сцэну і запрашаць у якасці гасцей і зорак фестывалю. Сёлета маем «Босае сонца», Дар'ю Кадомску, гурт «Рэлікт» -- гэта людзі, якія з'явіліся на <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]