ПРАТЭСТЫ Ў РАСЕІ Вялікаю колькасцю затрыманняў скончыліся сёння несанкцыянаваная пратэсты ў Маскве і Пецярбурзе. СЯРГЕЙ УДАЛЬЦОЎ, «ЛЕВЫ ФРОНТ»: "Мы хацелі сёння правесці мірны "Марш свабоды" ў межах закону, але ўлады абсалютна неабгрунтавана забаранілі нам гэты марш. Яны баяцца грамадзянаў, яны баяцца народу". Пасля гэтых словаў лідара "Левага фронту" зацягнулі ў аўтазак. Як і Аляксея Навальнага, якога спачатку бараніў ад затрымання натоўп грамадзянаў. Паводле розных ацэнак, паліцыя затрымала каля 60 чалавек. Сярод іх таксама апазіцыянер Ілля Яшын і прыхільніца апазіцыі, скандальная журналістка Ксенія Сабчак. Акцыя пратэсту прайшла таксама і ў Пецярбурзе, дзе затрымалі каля 20 чалавек. Збор жа маскоўскіх актывістаў ля Салавецкага каменю стаўся адказам на ўчорашнюю адмову мэрыі ўзгадняць запланаваны на сёння "Марш свабоды" з яго арганізатарамі. Паводле звестак назіральнікаў, у акцыі прынялі ўдзел каля 5000 чалавек. Паліцыя падала лічбу 700, адзначаючы пры тым, што прыйшлі журналісты. Увечары ўсіх затрыманых апазіцыйных лідараў адпусцілі, не прыцягваючы іх да адміністрацыйнай адказнасці. РЭФЕРЭНДУМ ДЛЯ ПАЛОВЫ У Егіпце распачаўся рэферэндум адносна праекту новай Канстытуцыі краіны. Удзельнічаюць у першым этапе галасавання выбарцы толькі 10 з 25 егіпецкіх правінцыяў, што складае амаль палову 50-мільённага насельніцтва. Праз тыдзень адбудзецца другі этап. Такая формула правядзення плебісцыту звязаная з недахопам суддзяў, бо "Асацыяцыя егіпецкіх суддзяў" адмовілася кантраляваць <b>...</b>