Нявера, шок і роспач. У ЗША абвешчаная чатырохдзённая жалоба ў памяць ахвяраў крывавай бойні ў школе гораду Ньютаўн, штат Канэктыкут. Трагедыя, што адбылася тут напярэдадні, скаланула літаральна ўвесь свет. Рэха страляніны ў Ньютаўне ўсцяж не сыходзіць з першых старонак газетаў і выданняў тэленавінаў. Словы падтрымкі ды спачування жыхарам Штатаў дасылаюць сёння з самых розных куткоў планеты -- як простыя грамадзяне, гэтак і кіраўнікі дзяржаваў.