Старшынём Таварыства беларускай мовы пераабралі вядомага грамадскага дзЕяча Алега Трусава. Акрамя выбараў кіраўніцтва, вынікам ХІ з'езду арганізацыі сталася акрэсленне дасягненняў працы ТБМ у сталіцы і рэгіёнах за тры гады. І калі прынамсі фармальна такія дасягненні ёсць, то іх цяжка заўважыць на фоне агульнай сітуацыі з выкарыстаннем нацыянальнай мовы ў краіне. Яе стан пагаршаецца -- зазначаюць самі тэбээмаўцы і прапаноўваюць тры асноўныя кірункі дзейнасці на наступныя паўгода. АЛЕГ ТРУСАЎ, ПЕРААБРАНЫ СТАРШЫНЯ ТБМ: «Першае -- развіццё культурнай спадчыны праз краязнаўства. Улады падпісалі, Міністэрства культуры падтрымала, будзем рэалізоўваць. Гэта вялікі праект у Менску і рэгіёнах. Там будзе і фестываль краязнаўчы, і канферэнцыя, і гэтак далей. Другі праект -- выдаць Правілы дарожнага руху Беларусі па-беларуску. І трэцяе -- інтэрнэт-партал». Сярод дасягненняў ТБМ за тры гады -- адзначэнне 600-х угодкаў перамогі пад Грунвальдам на дзяржаўным узроўні. Вуліцы ў шмат якіх гарадах назвалі ў гонар гэтай падзеі, з'явілася памятная атрыбутыка, па тэлебачанні паказалі гістарычны фільм па-беларуску. Да канца года дэлегаты накіруюць уладам свае напрацоўкі закону «Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы». Яны прапаноўваюць зрабіць 2012-ы годам беларускай мовы, вярнуць у школы гісторыю і геаграфію па-беларуску, ды стварыць... беларускамоўны тэлеканал. Аднак, на думку некаторых дэлегатаў, за родную мову трэба змагацца больш радыкальным шляхам. ВІНЦУК ВЯЧОРКА, МОВАЗНАЎЦА: «ТБМ павінна <b>...</b>