Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Небяспечны архіў. Рэабілітацыя», дак. фільм

Унікальны архіў Хасі Пруслінай стаў абвінавачаннем камуністычным бонзам, імёны якіх дагэтуль носяць вуліцы беларускіх гарадоў. Адным травеньскім ранкам 1972 года нехта пазваніў у дзверы капітана медычнай службы Зінаіды Нікадзімавай. Невядомы голас паведаміў, што ейнай маці зрабілася кепска падчас чытання лекцыі ў інстытуце; хуткая дапамога адвезла яе ў клініку. І калі Зінаіда прымчалася да маці, Хасі Пруслінай, былой актывісткі менскага антыфашысцкага падполля, тая была яшчэ жывая, але неўзабаве памерла на даччыных руках. Жанчына пайшла з жыцця, так і не скончыўшы справы свайго жыцця -- рэабілітацыі менскага антыфашысцкага падполля. Пазней Зінаіда знайшла сярод матчыных рэчаў дзве тэчкі з архіўнымі звесткамі пра падполле, якое без дырэктываў і санкцыяў з Масквы змагалася супраць нацыстаў. Да таго часу менскіх падпольшчыкаў назвалі здраднікамі, агентамі абвэру. Унікальны архіў Хасі Пруслінай выйшаў асобным выданнем толькі ў 2010 годзе, ён стаў абвінавачаннем камуністычным бонзам, імёны якіх дагэтуль носяць вуліцы беларускіх гарадоў. 2012 г., Беларусь
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]