Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Шматузроўневы доўгабуд

Падманутыя дольнікі паркінгу на Нямізе сабраліся сёння ля будоўлі, у якую ўклалі ўласныя сродкі. Будаўніцтва аб'екту вядзецца каля 10 гадоў. І канца пакуль не бачна. Працы прыпыненыя. Інвестарам тлумачаць, што прычыны затрымкі вельмі простыя -- грошай няма. СЯМЁН ГЕРШАНАЎ, ДОЛЬНІК, ІНВЕСТАР, ПРАДПРЫМАЛЬНІК: «Утварылася абсурдная сітуацыя, мы, інвестары, уклалі сродкі ў гэты аб'ект -- паркінг -- з тою мэтаю, каб пачаць працаваць у 2004 годзе. Тут за гэты час апынулася будоўля стагоддзя». На старце праекту кіраўнік забудоўніка ТДА «Паркінг» Ігар Курач казаў інвестарам, што гэтае будаўніцтва пад асаблівым кантролем Аляксандра Лукашэнкі. Аднак замест «даху» ў выглядзе ўлады інвестары атрымалі яскравую карцінку стаўлення дзяржавы да прадпрымальнікаў. АНАТОЛЬ ШУМЧАНКА, ГА «ПЕРСПЕКТЫВА»: «Тое, што вы тут бачыце, -- гэта прэцэдэнт: практычна ўпершыню ў гісторыі Беларусі, калі інвестары не могуць пачаць працаваць цягам 8 гадоў». Акрамя паркінгу згодна з праектам у гандлёвым цэнтры «Славянскі» мусілі з'явіцца крамы і новыя гандлёвыя кропкі. Толькі за 32 квадратныя метры некаторыя з бізнесоўцаў уклалі 170 тыс. долараў. І гэта было яшчэ ў 2003 г. Замест дывідэндаў ад шматузроўневага гаража-стаянкі з аб'ектамі грамадскага прызначэння -- менавіта гэтак гучыць поўная назва праекту -- яны атрымалі шматузроўневы даўгабуд. ВАЛЕРЫЙ САВАЦЕЕЎ, ДОЛЬНІК, ІНВЕСТАР, ПРАДПРЫМАЛЬНІК: «Сродкі, якія я ў маладыя гады зарабіў, -- яны ў мяне апынуліся нулём. Я гэта ад сябе адрываў, хацеў скласці <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]