Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Салідарнасць

Не як прэзідэнт Польшчы, а як прыватная асоба. Разам з жонкай Аннаю Браніслаў Камароўскі сёння падрыхтаваў пасылку для сям'і аднаго з рэпрэсаваных у Беларусі. Са спадзевам на тое, што калядныя падарункі трапяць на адрас якраз на святы Божага Нараджэння, прэзідэнт Польшчы нагадаў, што сам некалі цярпеў пераслед і быў рэпрэсаваны. І ягонай сям'і некалі дапамагалі неабыякавыя. БРАНІСЛАЎ КАМАРОЎСКІ, ПРЭЗІДЭНТ ПОЛЬШЧЫ: "Мы вельмі хацелі б, каб гэта ў максімальнай ступені стала традыцыяй. Каб тыя, каму некалі дапамагалі ў цяжкай барацьбе за свабоду, памяталі пра тых, хто змагаецца цяпер". І гэта не адзіная акцыя салідарнасці прэзідэнта суседняй краіны з беларускаю грамадзянскаю супольнасцю. Ужо другі год запар 13 снежня, у дзень, калі ў Польшчы ў 1981 г. увялі ваеннае становішча, разам са сваёй жонкай былы палітвязень Браніслаў Камароўскі запальвае свечку памяці. Гэтая акцыя -- сімвал салідарнасці палякаў з тымі, хто цярпіць пераслед за свае палітычныя погляды і цяпер, у тым ліку і з беларускімі вязнямі сумлення. Сяргей Скулавец, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]