Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Суворае надвор'е

Суворая зіма ўдарыла па суседніх краінах. Ва Украіне з-за маразоў ужо загінулі каля 40 чалавек. Больш за 150 трапілі ў шпіталі. Тэмпература -20 і снежныя завеі злавілі ў снежныя пасткі сотні аўтамабіляў на трасах. Непраходныя гурбы снегу расчышчаюць цяжкаю тэхнікаю, на дапамогу прыйшла і ўкраінская армія. Каб колькасць ахвяраў не вырасла, па ўсёй краіне ўсталяваныя пункты абагрэву. Бяздомнікам, якім зараз найцяжэй, прапанаваныя гарачыя абеды. Маразы і ў Расеі, ад цэнтральнай часткі да Сібіры -- там пахаладала ажно да -45. Мясцовыя ўлады рэкамендуюць грамадзянам заставацца дома. Моцныя нават па сібірскіх мерках маразы ствараюць небяспеку для цеплавых і электрычных сетак. Не заўжды працуюць аўтобусы, адмененыя заняткі ў школах многіх расейскіх гарадоў. У Маскве, дзе не настолькі халодна, колькасць снегу пагоршыла і так цяжкую сітуацыю на дарогах. Снегам засыпала Польшчу. На дарогах асабліва кепска прыйшлося дальнабойшчыкам. З-за снегу на дарогах кіраваць цяжкімі аўтамабілямі проста небяспечна. У дадатак на некаторых участках мяжы з Украінай і Беларуссю фуры стаяць па двое сутак у даўжэзных чэргах. Гэтак, у пункце пропуску Кузніца-Баброўнікі кіроўцы чакаюць праезду ў сярэднім 47 гадзінаў, паведамляюць польскія памежнікі. Чэргі грузавікоў заблакавалі беластоцкую дарогу і для легкавога транспарту. Марцін Ярскі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]