Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Крэдыт затрымліваецца

Чарговы транш крэдыту ад ЕўрАзЭС затрымліваецца, і калі паступіць -- невядома, бо... у Антыкрызісным фондзе няма грошай. Станоўчае рашэнне аб выдаванні Менску чацвёртага траншу стабілізацыйнага крэдыту савет Антыкрызіснага фонду прыняў яшчэ 7 снежня. Тады ж міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў адзначыў, што пералічэнне сродкаў адбудзецца найбліжэйшым часам. Але сёння ў Фондзе, спасылаючыся на тэхнічныя праблемы, адмовіліся назваць дакладны дзень пералічэння грошай. Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС толькі на 10 % складаецца з грашовых сродкаў і на 90 % -- з безадсоткавага вэксаля. А тэхнічныя прычыны фонду -- пагашэнне гэтых вэксаляў краінаў-удзельніц. Іншымі словамі, у фонду цяпер проста няма сродкаў. З шасці траншаў стабілізацыйнага крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС Беларусь атрымала пакуль толькі тры на агульную суму $ 1 680 млн. Праграма ж прадугледжвае выдаванне $ 3 млрд цягам 2011--2013 гг. Сяргей Скулавец, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]