Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Усё больш бедных

Разбагацець ці значна палепшыць сваё фінансавае становішча марыць большасць жыхароў нашай краіны. Але іншы ўзровень жыцця шмат для каго застанецца па-ранейшаму недасяжны. Пра гэта кажуць не толькі новыя звесткі, сабраныя адмыслоўцамі, але і самі беларусы. АПЫТАННЕ, ЖЫХАРЫ МЕНСКУ: "Няма ніякага падтрымання. Я не бачу. Колькі бабулек стаіць і збірае грошы!" "У нас або ўсе бедныя, або ўсе вельмі вельмі багатыя". "Заўсёды будзе нехта багацейшы, а нехта бяднейшы. Ці ў гэтым шчасце людзей?" Але якраз павялічвацца будзе колькасць бедных. Кажуць пра гэта звесткі, апублікаваныя цэнтрам "Даследаванні. Прагнозы. Маніторынг" і Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі ў аглядзе "Беднасць і сацыяльная інтэграцыя ў Беларусі". АЛЯКСАНДР ЧУБРЫК, ЭКАНАМІСТ: "У 2011 г., найбольш 3 і 4 квартал, мы назіралі даволі істотнае падвышэнне беднасці. Чаму так адбывалася? Людзі пачалі страчваць працу ў Беларусі ды не мелі магчымасці знайсці працу за той заробак, які б іх задаволіў". Новая хваля беднасці пачалася з надыходам апошняга глыбокага эканамічнага крызісу. Эканамічныя праблемы адмыслоўцы прагназавалі адразу ж пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Асноўны ўдар, як звычайна, прыйшоўся па малазабяспечаных групах насельніцтва. Значны рост цэнаў не толькі пагоршыў іхнае фінансавае становішча, але і шмат каго паставіў на мяжу беднасці. Паводле праведзеных даследаванняў, узровень абсалютнай беднасці, іншымі словамі колькасць тых, каму не стае грошай нават на самыя асноўныя жыццёвыя патрэбы, вырасла ў <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]