Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Новыя песні пра старое

Не сакрэт, што ў Беларусі міністраў больш, чым, да прыкладу, у суседняй Расеі. Але ці гэта мяжа чыноўніцкага росту? Лукашэнка загадаў улучыць кіраўніцтва Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі ў склад калегіяў шэрагу міністэрстваў. Аднак, як высвятляецца, новая ініцыятыва -- гэта толькі фармальнае зацверджанне таго, што ўжо даўно існуе. АЛЯКСАНДР ФЯДУТА, БЫЛЫ САКРАТАР ЦК ЛКСМ БЕЛАРУСІ: "Калі толькі пачаў існаваць Беларускі патрыятычны саюз моладзі, ягоных прадстаўнікоў уключылі ў калегіі. І пасля, калі замест БПСМ утварыўся БРСМ, таксама прадстаўнікоў БРСМ уключылі ў калегіі". Навошта ж тады цяпер ініцыяваць даўно зрэалізаванае? АЛЯКСАНДР ФЯДУТА, БЫЛЫ САКРАТАР ЦК ЛКСМ БЕЛАРУСІ: "Дзеля таго, каб узняць аўтарытэт гэтай маладзёвай арганізацыі -- нібыта грамадскай арганізацыі, а насамрэч -- дзяржаўнай, бо яна фінансуецца з бюджэту -- узняць рэйтынг гэтай структуры ў вачах найперш мясцовай улады, мясцовага кіраўніцтва, а, па-другое, у вачах моладзі". Цяпер папаўненне чакае міністэрствы сельскай гаспадаркі і харчавання, спорту і турызму, працы і сацыяльнай абароны, інфармацыі і адукацыі. Заснавальнік Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту Уладзімір Дунаеў цвердзіць, што ўказ пярэчыць заканадаўству, і праводзіць паралелі з ваенным становішчам. УЛАДЗІМІР ДУНАЕЎ, ЗАСНАВАЛЬНІК ЕГУ: "Гэткі мабілізацыйны план, які дазволіць насуперак закону выкарыстоўваць, да прыкладу, прымусовую працу студэнтаў і школьнікаў. Магчыма, таксама гэта інстытут, які забяспечыць кантроль над <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]