Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Агляд падзеяў замежжа

НЕДЗІЦЯЧЫЯ ГУЛЬНІ Дзяржаўная дума забараніла амерыканцам усынаўляць расейскіх сіротаў. Законапраект назвалі ў гонар Дзімы Якаўлева, які памёр у ЗША пасля таго, як прыёмны бацька пакінуў яго на дзевяць гадзінаў у закрытым аўтамабілі. Яшчэ да прыняцця, змены ў заканадаўстве выклікалі пратэсты: сёння ля сценаў Думы паліцыя затрымала 11 пратэстоўцаў. Ініцыятыва раскалола таксама палітыкаў. У тым, што міжнароднае ўсынаўленне як інстытут мае права на існаванне, упэўнены, між іншых, кіраўнік расейскага МЗС. 14 снежня Барак Оўбама падпісаў «закон Магніцкага» аб візавых санкцыях у дачыненні шэрагу расейскіх чыноўнікаў, якія, на думку ЗША, парушаюць правы чалавека. Масква, апроч аналагічных крокаў адносна грамадзянаў ЗША, прыняла захады значна больш радыкальныя. Нягледзячы і на тое, што паводле колькасці дзяцей-сіротаў (678 тыс.) Расея займае першае месца на свеце. З 2000 да 2011 года замежнікі вывезлі з краіны каля 65 тысячаў дзетак. І калі за апошнія 10 гадоў з віны грамадзянаў ЗША загінулі 19 расейскіх малых, а яшчэ некалькі -- у выніку няшчасных выпадкаў і хваробаў, то за гэты ж перыяд у Расеі памерлі 1220 дзяцей, усыноўленых грамадзянамі РФ. ЗБРОЙНЫ БУМ Тым часам у ЗША імкліва расце продаж агнястрэльнай зброі. Попыт на боепрыпасы рэзка павялічыўся пасля жахлівага масавага забойства, што 14 снежня адбылося ў штаце Канэтыкут. Тады ў адной з пачатковых школаў гораду Ньютаўн 20-гадовы Эдам Ланца расстраляў 26 чалавек, 20 з якіх -- дзеці. Злачынца выкарыстаў зброю, якою валодала <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]