Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Супраць салідарнасці

Той самы сцэнар, што і некалькі дзён таму. Ачэпленая сілавікамі Кастрычніцкая плошча, пагрозы міліцыянтаў. Нягледзячы на гэта цвёрды намер арганізатараў правесці акцыю... Усяго праз некалькі хвілінаў пасля выступу актывіста «Еўрапейскай Беларусі» сілавікі запіхнулі яго ў аўтобус і павезлі ў невядомым кірунку. А сёння раніцою судовы канвеер ужо працягваў сваю інтэнсіўную працу. У двары суда Цэнтральнага раёну Менску сваякі і паплечнікі затрыманага ў пятніцу Аляксандра Валанцэвіча змаглі нарэшце яго ўбачыць... як і Сяргея Чаравяку з Салігорску, што праўда, вельмі коратка па дарозе ў судовую залу. АЛЕСЯ ЯКУБОЎСКАЯ, ПРАВААБАРОНЦА: «Калі ў Валанцэвіча Аляксандра суд быў адкрыты, у будынак пусцілі людзей, то ў Чаравякі Сяргея ён быў закрыты, не пусцілі нікога. Суд цягнуўся паўгадзіны, але ніхто так і не ведае, што там адбывалася». Вынік хутка абвесцілі. Замест спадзяваных штрафаў адміністратыўны арышт: сем дзён актывісту «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандру Валанцэвічу, пяць -- Сяргею Чаравяку. АЛЕНА ЛЕВАКОВА, СЯСТРА АЛЯКСАНДРА ВАЛАНЦЭВІЧА: «Вось да чаго мы дайшлі! Мы не можам выйсці і папросту сказаць: дайце свабоду палітзняволеным. Мы ж нічога іншага не патрабуем. Хаця маем шмат іншых праблемаў з грашыма, заробкамі, харчамі...» У мінулую пятніцу на Кастрычніцкай плошчы ўдзельнікі акцыі салідарнасці таксама патрабавалі вызвалення палітзняволеных, ад большасці якіх усцяж даходзяць трывожныя звесткі. Гэтак, пад сур'ёзнаю пагрозаю чарговы раз апынулася здароўе асуджанага на два гады <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]