Аб'яднаная грамадзянская партыя збіраецца абскардзіць забарону на правядзенне пікетаў, якія арганізацыя планавала правесці сёння, каб узгадаць падзеі 19 снежня 2010 г. Кіраўніцтва рыхтуе шэраг пазоваў супраць мясцовых выканкамаў, што напярэдадні не далі дазволу на акцыі. У выпадку, калі суды не задаволяць скаргаў партыйцаў, АГП абяцае дайсці да Камітэту правоў чалавека ААН. АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, АБ'ЯДНАНАЯ ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАРТЫЯ: "Мы падалі больш за 90 заявак па ўсёй Беларусі на правядзенне пікетаў. Нашае пасланне ў наступным выразе: скралі выбары, каб прадаць краіну. Не адной заяўкі не задаволілі. Гэта азначае адно: улады не хочуць дыскусіяў, яны не хочуць нават размаўляць на тэму свабодных, сумленных выбараў і прыватызацыі".