Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Узбекістан -- сам

Узбекістан больш не ўваходзіць у Арганізацыю Дамовы калектыўнай бяспекі. Сёння ў Маскве дзяржавы-чальцы АДКБ вырашылі прыпыніць сяброўства Узбекістану, тым самым задаволіўшы просьбу афіцыйнага Ташкенту. Расея шкадуе, але прызнае суверэннае рашэнне Узбекістану. СЯРГЕЙ ЛАЎРОЎ, МІНІСТР ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ РАСЕІ: "Узбекістан застаецца нашым саюзнікам, у нас ёсць двухбаковая дамова аб паглыбленні стратэгічнага партнёрства і дамова аб саюзных адносінах, нашыя ваенна-тэхнічныя і ваенныя праграмы з Узбекістанам існуюць". Пра выхад з вайскова-палітычнага саюзу Узбекістан заявіў яшчэ ў чэрвені. Пры тым улады краіны супакойваюць Маскву, што пасля выхаду з АДКБ на ўзбекскай тэрыторыі не з'явіцца амерыканскіх вайсковых базаў -- а такая верагоднасць больш за ўсё трывожыць расейскіх дыпламатаў і вайскоўцаў. Арганізацыя Дамовы калектыўнай бяспекі была створаная 20 гадоў таму, у яе цяпер уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан і Расея. Афіцыйна задача саюзу -- сумесная абарона ад знешніх вайскова-палітычных агрэсараў і міжнароднага тэрарызму. Марцін Ярскі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]