"Заходзьце, паглядзіце, як я падрыхтаваўся да канца свету", -- запрашае на свой падворак Уладзімір Парфёнаў. Гаспадар ганарыцца прадбачлівасцю -- бо, калі верыць прадказанням мая, да канца свету засталося менш за суткі. І тыя, хто верыць, што фатальнае прароцтва збудзецца, ужо падрыхтаваныя да Апакаліпсісу. УЛАДЗІМІР ПАРФЁНАЎ: "У мяне на ўсе выпадкі жыцця нарыхтаваны запас [харчоў], тут і капуста, і грыбы, і розныя саленні, і кампоты -- так што перажывем". Вядома ж, калі, як Уладзімір, не забыцца яшчэ на бульбу і буракі. Абачлівы магілёвец запэўнівае, што калі не транжырыць -- то можа хапіць надоўга. Ды раіць пра запас мець запалкі, соль і абавязкова алкаголь. На ўсялякі выпадак...