Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Бэтлеемскі агонь у Горадні

Запалены ад Нязгаснай лампады ў Базіліцы Нараджэння Хрыстовага ў Бэтлееме святы агонь дабраўся да Горадні. Яго перадалі ў Беларусь польскія харцары, пасля чаго даставілі ў гарадзенскую Фару. ЯН КУЧЫНЬСКІ, ПРОБАШЧ ФАРНАГА КАСЦЁЛУ: "Гэты агонь будзе гарэць у нас да свята Трох каралёў, да 6 студзеня, увесь гэты час вернікі могуць прыходзіць браць гэты агонь і несці сваім сем'ям". У сённяшніх святочных набажэнствах у Горадні ўзяў удзел апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўд'ё Гуджэроцці. КЛЯЎД'Ё ГУДЖЭРОЦЦІ, АПОСТАЛЬСКІ НУНЦЫЙ У БЕЛАРУСІ, АРЦЫБІСКУП: "Усім беларусам зычу, каб свята Божага нараджэння прынесла супакой у сэрцы ўсіх людзей".
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]